Клятва Гипократа. Что это?

Спрашивайте-отвечаем
Патлумачце, якіх праблем здароўя яна тычыцца. У жыцці не раз сутыкалася з тым, што табе ніхто не жадае патлумачыць назначэнні для лячэння, затое пра хворых, у якіх дыягнаставалі  анкалогію,  чуткі  распаўсюджваюцца раптоўна. Валянціна С.Па закону ўрачэбную тайну складае “інфармацыя пра факт звароту пацыента па медыцынскую дапамогу і стан яго здароўя, звесткі пра наяўнасць захворвання, дыягназ,  метады аказання медыцынскУзнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайтеай дапамогі, рызыку, звязаную з медыцынскім умяшаннем, а таксама пра магчымыя альтэрнатыўныя  метады лячэння, іншыя звесткі, у тым ліку асабістага характару, атрыманыя пры аказанні пацыенту медыцынскай дапамогі, а ў выпадку смерці – інфармацыя пра вынікі паталагаанатамічнага даследавання”.Паўналетні пацыент мае права вызначыць асоб, якім належыць паведаміць інфармацыю пра стан яго здароўя або забараніць яе паведамленне пэўным асобам. Раскрыццё інфармацыі, якая ўяўляе ўрачэбную тайну, без згоды пацыента дапускаецца толькі па запыце Міністэрства аховы здароўя РБ, упраўлення аховы здароўя аблвыканкама. Гэта тлумачыцца “мэтамі арганізацыі аказання меддапамогі пацыенту, ажыццяўлення кантролю за правільнасцю лячэння ці пры пагрозе распаўсюджвання інфекцыйных захворванняў, а таксама пры ажыццяўленні дзяржаўнага санітарнага кантролю”.

Атрымаць такую інфармацыю могуць таксама пры афіцыйным запыце органы крымінальнага праследавання і суд.

Закон карае за выдаванне звестак пра захворванне ці вынікі медыцынскага агляду, урачэбнай тайны, напрыклад, пра наяўнасць у чалавека ВІЧ-інфекцыі або СНІДу.

Тамара Дубіна, намеснік галоўнага ўрача ЦРБ.