![]() Усе экіпажы гаспадаркі працуюць прадукцыйна, адказна, стараюцца абмалаціць збожжа якасна. На такой тэхніцы, якая ёсць у СВК “Маяк Браслаўскі” (у гэтым сезоне набылі яшчэ тры новыя камбайны КЗС-1218), толькі добрыя вынікі і паказваць. І яны ёсць. Так, на мінулым тыдні ўзнагароду з рук старшыні райвыканкама Пятра Гішкелюка атрымаў Віктар Ваштаевіч (на здымку), які першым у гаспадарцы намалаціў тысячу тон збожжа. Віктар – механізатар з вялікім стажам. На працягу 29 гадоў убірае ён ура-джай з палеткаў СВК “Маяк Браслаўскі”, на камбайне намалаціў не адну тысячу тон зерня і лічыць, што не хуткасць, а якасць павінна быць на першым плане. Увогуле, у гаспадарцы задаволены працай усіх удзельнікаў жніва — камбайнераў, вадзіцеляў, аператараў зернесушылак. Многія, як вадзіцель Іван Мацеша, камбайнер Міхаіл Іваноў, працуюць тут больш за дзесяць гадоў і добра ведаюць кошт кожнаму зярнятку. Але не адстае і малодшае пакаленне, якому ёсць з каго браць прыклад. Не толькі сённяшнім днём жывуць у гаспадарцы — клапоцяцца і пра будучы ўраджай. Ужо рыхтуюць глебу пад сяўбу азімых культур. У наступным годзе плануюць памяняць структуру пасеваў, скараціўшы плошчы пад авёс і павялічыўшы пад яравую пшаніцу. – Усе намаганні прыкла-дзём, – гаворыць галоўны аграном Валянціна Таўкінь, – каб правесці сяўбу ў лепшыя тэрміны, з захаваннем тэхналогіі і атрымаць у наступным годзе яшчэ больш важкі ўра-джай. А ўжо на гэтым тыдні стала вядома, што па даных на 22 жніўня, у гаспадарцы ўбрана 94,2% зерневых і зернебабовых, намалочана 9507 тон. Таццяна Пятушка. |