Экскурсія ў будучую прафесію

Главное

На сённяшні дзень у свеце налічваецца каля 50 тысяч розных прафесій, і сучасным маладым людзям складана зрабіць выбар, акрэсліць сваю будучыню. А вызначэнне прызвання, безумоўна, з’яўляецца адным з самых важных момантаў у жыцці любога старшакласніка. Таму задача педагогаў — падтрымаць імкненні вучняў як мага больш даведацца пра прафесіі, а таксама пра навучальныя ўстановы, якія рыхтуюць спецыялістаў рознага ўзроўню.
Для гэтага ва ўстановах адукацыі раёна створана эфектIMG_1030ыўная сістэма прафесіянальнага суправаджэння навучэнцаў у адпаведнасці з іх здольнасцямі, інтарэсамі і запатрабаваннямі рынку працы. Вось і ў СШ №1 у рамках прафарыентацыйнай работы арганізавалі экскурсію ў шэраг навучальных устаноў Віцебска. Вучні 10—11 класаў разам са сваімі аднагодкамі з Опсаўскай школы ў суправаджэнні педагога-псіхолага наведалі педагагічны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава, тэхналагічны і медыцынскі ўніверсітэты, каледж сувязі. Старшакласнікі атрымалі дастаткова падрабязную інфармацыю пра іх дзейнасць. Яны сустрэліся з дэканамі факультэтаў і кафедраў, пазнаёміліся з умовамі паступлення на дзённую і завочную формы навучання, даведаліся многа новага пра спецыяльнасці, якія прапануюць гэтыя навучальныя ўстановы. Таксама прайшліся па аўдыторыях і лабараторыях для практычных заняткаў, паглядзелі, як студэнты могуць правесці свой вольны час.
Асабліва пазнавальным атрымалася наведванне медуніверсітэта. Падчас працяглай гутаркі дэкан факультэта прафарыентацыі і давузаўскай падрыхтоўкі Аляксандр Пашкоў адказаў на шматлікія пытанні старшакласнікаў і даў шэраг карысных парад. У прыватнасці, ён сказаў: “Не трэба баяцца высокага конкурсу пры паступленні. Калі ёсць мара стаць медыкам — трэба займацца, рыхтавацца і ажыццяўляць свае мары”. А наведванне анатамічнага класа, безумоўна, дало вучням самыя незабыўныя ўражанні.
Экскурсія атрымалася вельмі інфармацыйнай і пазнавальнай. Магчыма, гэта паездка дапаможа старшакласнікам прыняць правільнае рашэнне, выбраць будучую прафесію.

Святлана Мацулевіч,
педагог-псіхолаг СШ №1.