Іншым часам нельга зразумець паводзіны асобных грамадзян, якія не хочаць уцяміць, што выкананне імі дзеючых правілаў і норм прыродаахоўнага заканадаўства ўвесь час адсочваецца адпаведнымі службамі. Пэўна, кожны з такіх лічыць, што кара яго мінуе. Не атрымліваецца. Толькі за студзень і палову лютага гэтага года за рознага роду парушэнні супрацоўнікамі нашага аддзела складзены 84 пратаколы. Па двух фактарах браканьерства (незаконная здабыча лася і дзіка) заведзены крымінальныя справы. Прычым за адстрэл лася вінаваты ўжо выплаціў за нанесены прыродзе ўрон 54 млн руб. Далейшы яго лёс будзе вызначаць суд.
Дванаццатага лютага, мы праводзілі чарговы рэйд па вадаёмах і паляўнічых угоддзях. У выніку яго затрымалі жыхара нашага раёна пры спробе паставіць засмаржкі на зайцаў, а двое другіх выстаўлялі сеткі на возеры Бужа. За незаконныя дзеянні і яны панясуць адказнасць.
Іван Тышкевіч, нач. аддзела аховы прыродных комплексаў НП «Браслаўскія азёры». Фота аўтара.