Цудоўнае веснавое свята, якое адбылося ў Іказненксім СДК і было прысвечана лепшай палавіне чалавецтва, пакінула самыя найлепшыя ўражанні. Прычым кшталту мерапрыемства ў гонар браслаўчанак праводзілася ўпершыню не ў раённым цэнтры, а на перыферыі.
Браслаўскі раённы выканаўчы камітэт аб’явіў акцыю-віншаванне “Лепшыя жанчыны Браслаўшчыны”, якія з’яўляюцца ўпрыгажэннем, надзеяй і гордасцю нашага краю.
У намінацыі “У вайны не жаночы твар” узнагароду атрымала Паліна Кобзун, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, персанальны пенсіянер рэспубліканскага значэння, яна ўзнагароджана медалямі “За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне А ад імя Прэзідэума Вярхоўнага Савета СССР . І сёння гэта жанчына займае актыўную жыццёвую пазіцыю і шмат увагі ўдзяляе патрыятычнаму выхаванню моладзі.
Ганаровую ўзнагароду з рук старшыні райвыканкама Уладзіміра Дранеўскага, які выйшаў на сцэну віншаваць усіх намінантаў, атрымала і былая непаўналетняя вязень канцэнтрацыйных лагераў Алена Угарэнка.
У ліку ўзнагароджаных у самых розных намінацыях аказаліся Ніна Кастэнка, Святлана Хілько, Галіна Гайлеш, Святлана Кажапенька, Валянціна Турок, Таццяна Зелянцова, Юля Крупенька, Яніна Астроўская, Ірына Філімоненка, Паліна Шышко.
У знак павагі і ўвагі да ўсіх жанчын-браслаўчанак ад старшыні райвыканкама Уладзіміра Дранеўскага ў залу ўнеслі шыкоўны кошык кветак.
Шчыра кажучы, зусім па-іншаму ўспрымалася і канцэртная праграма, якую да Дня жанчын падрыхтавалі выхаванцы Цэнтра дзяцей і моладзі. Яркімі былі выступленні
Кацярыны Рудзь, сясцёр Дзяміткаў – Эльвіры і Кацярыны.
Па меркаваннях гледачоў, вельмі яркімі нумарамі аказаліся выступленні вакальнага трыа з песняй “Сукенка”, танцавальныя кампазіцыі.
Тэкст і фота
Зінаіды Палулех.