Калі расклеіўся абутак, знасілася падэшва ці набойкі, адламаўся каблук, часцей за ўсё мы звяртаемся па дапамогу да майстара па рамонце абутку…

Главное

IMG_0875 (Small)Калі расклеіўся абутак, знасілася падэшва ці набойкі, адламаўся каблук, часцей за ўсё мы звяртаемся па дапамогу да майстара па рамонце абутку. Не памылюся, калі скажу, што адным з найбольш вопытных і паважаных сярод браслаўчан з’яўляецца Іван Бальс. Ён працуе ў РКБА ўжо 26 гадоў і за гэты час стаў сапраўдным прафесіяналам абутковай справы. Правераны часам майстар кожны дзень прымае дзясяткі пар абутку для рознага рамонту, але, як расказаў сам, да кожнага заказу адносіцца як да свайго роду экзамену на прафесіяналізм.
Зразумела, абутак, які прыносяць, часцей за ўсё адслужыў сваё, знасіўся, але, забіраючы яго з рамонту, людзі чакаюць убачыць “цуд”, вось і даводзіцца шчыраваць над кожным заказам, каб кліенты засталіся задаволенымі. Не выпадкова ж яны пішуць Івану Бальсу падзякі, яго рэгулярна прэміруе кіраўніцтва, а па выніках 2014 года ён стаў лепшым па прафесіі і занесены на раённую Дошку гонару.

Фота Вольгі Патаповіч.