У КУСП “Відзаўскі” новы дырэктар

Новости

IMG_8943 (Medium)У мінулую пятніцу ў КУСП “Відзаўскі” на сходзе працаўнікоў прадставілі новага дырэктара Юрыя Трыдзенскага. У сельгаспрадпрыемства з гэтай нагоды завіталі старшыня райвыканкама Уладзімір Дранеўскі, старшыня райсавета Ніна Пучынская, начальнік упраўлення райсельгасхарча Максім Чагарын, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Спірыдонава, старшыня Відзаўскага сельвыканкама Сяргей Алёшын, начальнік РАУС Вячаслаў Грышчанка. Былы дырэктар Часлаў Магрын сам напісаў заяву пра вызваленне яго з пасады. Праўда, ён застаўся працаваць у гаспадарцы намеснікам дырэктара.
Вяскоўцы добра ведаюць Юрыя Трыдзенскага па службе ў аддзеле па надзвычайных сітуацыях, у свой час ён узначальваў Дрысвяцкі пажарны аварыйна-выратавальны пост. Зарэкамендаваў сябе адказным кіраўніком, умелым гаспадаром. Усе кіраўнікі раённай улады, якія выступалі на сходзе ў КУСП, характарызавалі Юрыя Трыдзенскага са станоўчага боку і выказвалі спадзяванне, што “Відзаўскі” верне свае ранейшыя пазіцыі, зноў будзе ў ліку лідзіруючых у раёне гаспадарак, дзе, дарэчы, і сёння своечасова выплачваюць заработную плату.
Старшыня райвыканкама Уладзімір Дранеўскі павіншаваў Юрыя Трыдзенскага з назначэннем на новую пасаду, пажадаў яму і работнікам КУСП правесці ў тэрміны пасяўную кампанію, павысіць з пачаткам пашавага ўтрымання жывёлы надоі малака, атрымаць важкі ўраджай збожжавых.

Тэкст і фота Зінаіды Палулех.