Зазірніце на выстаўку

Главное

IMG_7007 (Medium)Сёлета Году моладзі прысвячаецца шмат мерапрыемстваў, акцый, свят. Дзіцячая бібліятэка таксама не засталася ў баку ад такой значнай падзеі. Нядаўна тут адкрылася выстаўка “2015 — Год моладзі”, якая працягнецца да канца года. Тут можна ўбачыць буклеты, матэрыялы на розныя тэмы, якія датычацца моладзі, аформленыя папкі і г. д.
Моладзі ў нашай краіне ўдзяляецца значная ўвага, пра гэта шмат пішуць, а лідарам, які вядзе за сабой, з’яўляецца БРСМ. Супрацоўнікі бібліятэкі асобна падрыхтавалі папку з матэрыяламі пра папярэдніка саюза моладзі — камсамол, яго гісторыю і лёс. І тут жа побач матэрыялы “Моладзь Беларусі: традыцыі і будучыня” і “БРСМ — гэта” пра самыя яркія праекты і ініцыятывы моладзі за апошні час. Такім чынам, можна падрабязна прасачыць гісторыю маладзёжнага руху ў нашай краіне ад пачатку да сённяшняга дня і шмат для сябе даведацца.
Асобная папка прысвечана моладзі Браслаўшчыны. Тут сабрана інфармацыя пра колькасць юнакоў і дзяўчат у нашым раёне, колькі маладых спецыялістаў прыйшлі на працу ў наш раён у апошні час, а таксама матэрыялы пра самых актыўных і ініцыятыўных маладых людзей нашага рэгіёну.
Таксама на выстаўцы шмат нарматыўна-прававой інфармацыі, якая будзе цікавая і карысная маладым людзям і дапаможа атрымаць прававыя веды. А яшчэ можна пазнаёміцца з інфармацыяй, прысвечанай 42-му з’езду БРСМ. Адным словам, матэрыялаў тут сабрана багата, таму кожны чытач знойдзе для сябе нешта цікавае.