Бяспраўніку не месца за рулём

Главное

Пад такой назвай з 20 па 30 сакавіка дзяржаўтаінспекцыя праводзіла прафілактычную акцыю. У нашым раёне падчас яе праводзіліся рэйды, накіраваныя на папярэджванне фактаў кіравання транспартнымі сродкамі грамадзянамі, якія не маюць права на кіраванне аўтамабілем.
У мінулым годзе супрацоўнікі АДАІ Браслаўскага РАУС на тэрыторыі раёна затрымалі 19 грамадзян, якія кіравалі транспартным сродкам без вадзіцельскага пасведчання. За тры месяцы 2015г. ужо пакараны 8 “бяспраўнікаў”, з іх 3 — за 10 дзён акцыі.
Нагадаю, што за ўдзел у дарожным руху без права кіравання транспартным сродкам вадзіцелю пагражае штраф ад 5 да 20 БВ, а за паўторнае такое парушэнне на працягу года штраф складае ад 20 да 50 БВ.

Юрый Лаўрыновіч, старшы інспектар ДПС РАУС.