Сваімі рукамі ўзбагацілі лес

Главное

Лес 2На мінулым тыдні ў нашай краіне прайшла акцыя, прысвечаная лесу. Не засталіся ўбаку вучні і педагогі гімназіі і разам са спецыялістамі аддзела аховы лесу і лясной гаспадаркі нацпарка, а таксама з супрацоўнікамі Опсаўскага лясніцтва прынялі актыўны ўдзел у гэтай акцыі і пасадзілі больш за 10 тысяч сеянцаў сасны і елкі.
Нашы лясы — гэта не толькі дар прыроды, але і вынік цяжкай чалавечай працы, які годны павагі і гонару. Акцыя дала магчымасць гімназістам, якія не асабліва ўяўлялі працу лесаводаў, бліжэй пазнаёміцца з лясной гаспадаркай, даведацца якімі намаганнямі і працай ствараюцца і зберагаюцца нашы лясы.
Хочацца спадзявацца, што дзеці, якія ўласнымі рукамі пасадзілі маленькія парасткі ў зямлю, будуць заўсёды клапаціцца пра зберажэнне лясных масіваў і ніколі не асмеляцца знішчаць дрэвы.

Людміла Хілько,
намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце гімназіі.