МЯНЯЕМ: “СУПЕРураджай” на падпіску

Главное

Напрыканцы лета пачынаецца гарачая пара ў агароднікаў, аматараў ціхага палявання. Наша газета разам з вамі жадае ўбачыць “СУПЕРураджай — 2015”. Так, нашы пастаянныя чытачы ведаюць, што газета ў мінулым годзе ўжо аб’яўляла конкурс на лепшы ўраджай, у якім прынялі ўдзел 14 чалавек, і на ваш суд прадставілі 20 экзэмпляраў сельгаспрадукцыі. Самыя актыўныя паўдзельнічалі нават некалькі разоў: яны прыносілі па 2 цуда-экспанаты. На “фотасесію” да нас у рэдакцыю прыязджалі дбайныя гаспадары, яны ж запрашалі і на свае прысядзібныя ўчасткі. Мы ў сваю чаргу стараліся хутка адрэагаваць на запрашэнні. Так, у нашым выданні з’яўляліся фотаздымкі вялікіх і незвычайных па форме вінаградзін, гарбузоў, кабачкоў, таматаў і бульбін. Потым было аб’яўлена галасаванне на нашым сайце braslav_star.by і ў групах у ок. і vk. У выніку найбольшую колькасць галасоў атрымалі вялікія экзэмпляры гарбуза і кабачка Яўгена Мозалева з аграгарадка Опса. Менавіта ён атрымаў квартальную падпіску на газету “Браслаўская звязда” і падарунак ад рэдакцыі.

Сёлета конкурс “СУПЕРураджай” будзе доўжыцца з 1 верасня да 7 кастрычніка. Умовы тыя ж. Нам патрэбна садавіна ці гародніна, незвычайная ў памерах, па форме. Прадукт можна прывезці ў рэдакцыю газеты, або (лепш) патэлефанаваць нам, і мы арганізуем “фотасесію” вашаму цуда-ураджаю.
На пытанні па ўмовах конкурсу адкажа журналіст газеты Вольга Патаповіч па тэлефонах 62518 або 7133306 (МТС), яна ж дапаможа вам сфатаграфаваць ваш “СУПЕРураджай”.