Напярэдадні жаночага свята — 8 сакавіка — у рэдакцыю заўсёды паступае шмат лістоў і званкоў ад удзячных жыхароў у адрас браслаўскіх працаўніц. Так здарылася і на гэты раз.
Лідзія Шостак з Друі прасіла шчыра падзякаваць і павіншаваць работніц мясцовага аддзялення сувязі Наталлю Адамёнак, Наталлю Пятроўскую і Людмілу Кірылаву. Гэтыя жанчыны не толькі карыстаюцца павагай сярод друяне, але таксама на добрым рахунку ў раённага кіраўніцтва паштовай сувязі. Лідзія Яўгенаўна падкрэслівала, што прыходзіць на пошту для іх, сталых людзей, — гэта сапраўднае свята. Супрацоўніцы паштовага аддзялення заўсёды ўважлівыя, добразычлівыя, дапамогуць аформіць адпраўленне і падпісаць канверт, нагадаюць пра дзень пенсіі і падпішуць на раённую газету. Тут жа знаходзіцца гандлёвы кіёск, дзе можна набыць тавары першай неабходнасці. І зноў жа супрацоўніцы аддзялення па-гаспадарску падкажуць, што лепш купіць. Сваю работу жанчыны выконваюць заўсёды з усмешкай, і бачна — яна ім у радасць. Карыстаючыся выпадкам, Лідзія Яўгенаўна ад імя ўсіх пенсіянераў выказвала сваю павагу і супрацоўніцы аддзялення банка Алене Бялюн. Усіх жанчын сталыя друяне віншуюць са святам, жадаюць моцнага здароўя і далейшай людской павагі.