Кожную вясну, у час правядзення падкормкі азімых збожжавых і шматгадовых траў, пастаянным лідарам у раённым спаборніцтве сярод механізатараў, якія працуюць на ўніверсальных агрэгатах «Раса» і «Дзвіна», з’яўляецца Леанід Паляк з ААТ «Агравідзы». Вось і сёлета лепшы механізатар адным з першых у раёне падрыхтаваў да работы сваю «Расу» і нават паспеў абкатаць яе на падсеве шматгадовых траў. Цяпер Леанід чакае пачатку вегетацыі пасеваў азімых збожжавых, каб выехать на іх падкормку.
Тэкст і фота Аляксандра Азевіча.