Пачалося ўзвядзенне 60-кватэрнага долевага дома ў Браславе

Главное

IMG_5526Сёлета ў Браслаўскім раёне неабходна пабудаваць 11 тыс. м 2  жылля. На сённяшні дзень 2 тыс. м 2 ужо здадзена ў эксплуатацыю.

Па вул. Кастрычніка распачалося і ўзвядзенне 60-кватэрнага долевага дома. Плануецца, што 2 кватэры ў ім будуць прызначаны для спецыялістаў, якія не маюць уласнага жылля.

Вядзе будаўніцтва генпадрадчык з г. Віцебска. На фундаментных і дахавых работах, кладцы з блок-цэглы сцен будуць задзейнічаны і браслаўскія будаўнікі з ПМК-42. Адміністрацыя калоны ўжо заключыла з генпадрадчыкам дагавор субпадраду.

Тэкст і фота Казіміра Пятушкі.

Ідзе закладка фундамента долевага дома.