Вольга Казакевіч, Крысціна Шкеціна і Марыя Магер (на здымку злева направа) па размеркаванні навучальных устаноў толькі сёлета ўліліся ў працоўны калектыў ААТ “Слабодка-агра”: Вольга і Крысціна пасля заканчэння Полацкага аграрна-эканамічнага каледжа, а Марыя — Горацкай акадэміі. Дзяўчаты працуюць у гаспадарцы яшчэ менш за паўгода і на практыцы ўнікаюць у сутнасць бухгалтарскай справы.
■ Тэкст і фота Казіміра ПЯТУШКІ.