Свята набліжаецца…

Калейдоскоп

2

У апошні восеньскі дзень з ужо па-сапраўднаму зімовым надвор’ем другая гарадская школа сустракала сваіх насельнікаў у святочным убранстве.

Раніцай, калі вучні падыходзілі да школы і бычылі прыгожыя вароты зробленыя з рознакаляровых агеньчыкаў іх радасці не было межаў. Дзеці гучна выражалі сваё здзіўленне, разглядалі лямпачкі і з добрым настроем спяшаліся сесці за парты. Будынак1 школы ўпрыгожыў намаляваны сімвал наступаючага года — Певень, які трымае кнігу, нібы нагадваючы мінакам: Вучэнне — свет…

Безумоўна, школа яшчэ не поўнасцю прыбралася да свята, хутка яна надзене святочны ўбор і разам з дзецьмі будзе чакаць Новага года. А пакуль радуе прахожых крэатыўнай ідэяй прыгожых казачных варот у свет ведаў.