На племянной трусаферме ААТ «Мяжаны» капітальная рэканструкцыя

Деньги

2 Кожнае жывёлагадоўчае памяшканне, незалежна ад таго, хто ў ім гадуецца: буйная рагатая жывёла ці свінні, авечкі ці птушкі — патрабуе рэгулярнага цякучага і капітальнага рамонту або нават глабальнай рэканструкцыі. Калі ж размова ідзе пра такіх далікатных гадаванцаў, як трусы, то яны да сябе патрабуюць павышанай увагі.

На адзінай у рэспубліцы племянной трусаферме ААТ «Мяжаны» капітальная рэканструкцыя напрошвалася ўжо не адзін дзень. Аднак то сродкаў не хапала, то знаходзіліся больш важныя аб’екты, на якія накіроўваліся будаўнікі і матэрыялы. Урэшце сёлета рукі дайшлі і да трусафермы.

1
Трусавод Іван Кульпа

Як расказала дырэктар сельгаспрадпрыемства Вольга Балочка, рэканструкцыю пачалі з аптымізацыі тэрыторыі. Яе значна скарацілі, каб лішняя зямля не пуставала. Ды і старая агароджа ўжо не адпавядала свайму прамому прызначэнню, бо ў ёй з’явілася шмат прарэх.

Галоўнай жа задачай рэканструкцыі ставілася замена сетчатых металічных клетак на драўляныя. Справа ў тым, што звяркі, аднятыя ад матак для далейшага вырошчвання, у металічных клетках зімой не выжывалі. Таму з надыходам халадоў трусаматак пераставалі злучаць і яны па некалькі месяцаў не прыносілі патомства.

У першыя ж веснавыя месяцы попыт на звяркоў вырастае, а маладняку для рэалізацыі не хапае. Даводзілася запісваць патэнцыяльных пакупнікоў на чаргу, што вяло да прама ўпушчанай выгады, ды і іміджу племферме не прыбаўляла. Цяпер жа гэта праблема адыдзе на другі план, а патрэбы жадаючых набыць маладняк будуць закрывацца бесперабойна.

■ Аляксандр АЗЕВІЧ.

Фота аўтара.