Пажарна-спартыўнае свята для дзяцей з абаронна-спартыўнага лагера

Здоровье Калейдоскоп


1Шматгадовае цеснае супрацоўніцтва звязвае райкам БРСМ і раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Разам яны праводзяць акцыі, конкурсы, спартакіяды і іншыя, не менш цікавыя мерапрыемствы. Чарговы раз прадстаўнікі дзвюх структур аб’ядналіся, каб разнастаіць вольны час дзяцей з абаронна-спартыўнага лагера і зладзіць ім пажарна-спартыўнае свята.

У краіне цяпер праходзіць ініцыяваная МНС акцыя «Канікулы без дыму і агню». У яе рамках супрацоўнікі РАНС расказваюць пра бяспеку дзецям, якія знаходзяцца на аздараўленні ў прышкольных лагерах. А вось старшакласнікам з абаронна-спартыўнага лагера пажарныя прапанавалі паўдзельнічаць у квест-віктарыне. Аднак яшчэ да пачатку выпрабаванняў іх чакаў сюрпрыз: выратавальнікі прыехалі ў госці на сапраўднай
2пажарнай машыне. З цікава- сцю хлопцы пазнаёміліся з устройствам спецтранспарту, яго абсталяваннем, пацікавіліся ў спецыялістаў, як ім служыцца. Некаторыя з іх нават змаглі пракаціцца на пажарнай машыне і адчуць сябе сапраўднымі выратавальнікамі.

У рамках квест-віктарыны хлопцы бегалі, прымяралі спецыяльнае абмундзіраванне пажарных, «стралялі» вадой з брандспойта па цэлях, тушылі ўмоўны пажар і выконвалі іншыя цікавыя заданні. Хлопцы навучыліся размотваць рукаў, упраўляцца са ствалом, зразумелі, на што здольная пажарная аўтацыстэрна і як хутка расходуецца з яе вада.

А вось райкам БРСМ выступіў аргані- затарам спартакіяды. Тут маладыя людзі змагаліся ў сілавых
 практыкаваннях. Яны падцягваліся на турніку, праходзілі брусы, «змейку», лесвічку, пераадольвалі рукаход, а таксама правяралі свой спрыт: траплялі мячом у баскетбольнае кальцо і выбіраліся з лабірынта.

— Мерапрыемства выклікала буру эмоцый, сабраўшы ў якасці гледачоў маладое пакаленне вёскі Іказнь, дзе і праходзіла сустрэча. Спаборнічалі хлопцы трыма камандамі, а вось перамога была адна на ўсіх. У завяршэнне нашы супрацоўнікі нагадалі моладзі пра выкананне мер бяспекі падчас канікулаў, пажадалі, каб яны прайшлі без дыму і агню. У цэлым жа хочацца
4адзначыць, што мы маем граматнае і адукаванае пакаленне, якое валодае асновамі бяспекі жыццядзейнасці. Пры рэальнай надзвычайнай сітуацыі хлопцы дакладна не разгубяцца, — расказаў інспектар РАНС Вадзім Чэкан.

■ Таццяна ПЯТУШКА.