Лукашэнка ўручыў прэміі «За духоўнае адраджэнне» і спецпрэміі 2017 года

Новости

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў прэміі «За духоўнае адраджэнне», спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва, «Беларускі спартыўны Алімп». Цырымонія ўзн агароджання адбылася ў Палацы Рэспублікі.

«Штогод адзначаць заслугі людзей, жыццё і работа якіх служаць высокім мэтам, стала ў Беларусі добрай традыцыяй, якой няма аналагаў у свеце», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Паралельна Прэзідэнт канстатаваў, што сёння ў свеце неспакойна. Ідзе нябачная барацьба ў тым ліку і за душу чалавека, з розных бакоў атакуюцца хрысціянскія асновы маралі, разбураюцца традыцыйныя сямейныя ўстоі. «Пад уздзеяннем інфармацыйнага патоку змяняюцца светапогляд і спосаб жыцця людзей. Усё больш з’яўляецца спакус, усё цяжэй берагчы сэрцы ад цёмных думак і эмоцый. У пагоні за матэрыяльнымі дабротамі і знешняй мішурой людзі страчваюць сапраўдную прыгажосць — унутранае святло добрых пачуццяў і высакародных учынкаў, якімі так славіўся і славіцца наш народ, усё наша славянства», — звярнуў увагу беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што галоўныя героі ўрачыстасці робяць свет лепшым і больш светлым. Сваёй актыўнай дзейнасцю яны ствараюць вакол сябе атмасферу дабра і міласэрнасці.

«Адраджаюць старажытныя традыцыі беларускіх майстроў, абуджаюць цікавасць да гістарычных дасягненняў нашых продкаў. Адстойваюць сямейныя каштоўнасці, развіваюць дабрачыннасць, выхоўваюць пачуццё патрыятызму ў людзей, прывіваюць шчырую любоў да высокага мастацтва.

Падымаючыся на спартыўны Алімп, праслаўляюць краіну на сусветным узроўні, абуджаюць у сэрцах пачуццё гонару за свой народ і сваю Радзіму», — сказаў Прэзідэнт.

Па выніках 2017 года прысуджаны пяць прэмій Прэзідэнта Беларусі «За духоўнае адраджэнне». Імі адзначаны працоўныя калектывы і прадстаўнікі рэлігійных аб’яднанняў за актыўную дзейнасць у гуманітарнай сферы.

s000800_481316

Таксама па выніках 2017 года прысуджаны 10 спецыяльных прэмій Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва. Іх удастоены дзеячы інфармацыйнай сферы, культуры і мастацтва, аўтарскія калектывы, установы культуры за значныя дасягненні ў сферы інфармацыі, гісторыка-культурнай спадчыны, у галіне тэатральнага і выяўленчага мастацтва, аматарскай творчасці, музейнай справы, выхавання таленавітай моладзі.

Лаўрэатамі спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» 2017 года сталі галоўны трэнер нацыянальнай каманды па скачках на батуце Вольга Уласава, спецыяльны карэспандэнт аддзела каментатараў галоўнай дырэкцыі тэлеканала «Беларусь 5», заслужаны дзеяч культуры Уладзімір Навіцкі і член нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы, майстар спорту Віялета Скварцова. ■