«Меч Брачыслава»
На Замкавай гары браслаўчан і гасцей свята чакае сустрэча з клубамі гістарычнай рэканструкцыі з Беларусі і замежжа, старадаўнімі рамёствамі і майстрамі, археалогіяй. Па традыцыі адбудзецца тэатралізаванае прадстаўленне і музычны канцэрт.
Спектакль на свежым паветры на гэты раз пакажа вандроўны тэатр «Гістрыён» з Мінска, удзельнікі якога займаюцца вывучэннем старажытных танцаў і ў захапляльнай форме навучаюць ім усіх жадаючых. Іх прадстаўленне «Закаханая жонка» — сярэдневяковы фарс, што распавядзе гісторыю кахання і пакажа, як можна знайсці вырашэнне праблем.
Канцэрт сярэдневяковай музыкі і беларускіх музычных інструментаў (дуды, скрыпкі, акарыны, жалейкі) падорыць наведвальнікам Замкавай гары група Lity Taler. У яе рэпертуар уваходзяць як інструментальныя кампазіцыі, так і сярэдневяковыя танцы. ■
Литовский танец
Литва на этот раз представлена танцевальной группой «Родничок» Центра культуры города Ви- сагинас. Она создана в 1988 году. Это коллектив с богатым опытом и историей. «Родничок» награж- ден дипломами различных международных фестивалей, теле- шоу, конкурсов, проходивших в Латвии, Эстонии, Польше, Беларуси, России и других странах. ■
Польскія рытмы
Не абыходзіцца наша свята і без гасцей з Польшчы. Сёлета браслаўчане пабачаць выступленне ансамбля песні і танца «Tęcza» («Вясёлка»). Гэта прадстаўнікі Дома культуры Радзікова — філіяла Цэнтра культуры Блоня. Ансамбль быў створаны ў 1982 годзе. На працягу сваёй дзейнасці ён выступаў на розных пляцоўках Еўропы і з’яўляецца яркім і самабытным прадстаўніком польскай народнай культуры. ■
Русская душа
Коллективы из России — постоянные участники праздника «Браславские зарницы». В этом году к нам приедет выступать театр народной песни и танца Смоленского государственного института искусств. Это яркий творческий коллектив, созданный в 1991 году. Его основная миссия — сохранение народной песенной и танцевальной культуры. Задор артистов, их талант и увлеченность вселяют уверенность в том, что у театра счастливое будущее и долгая творческая жизнь. ■
Канцэрт ансамбля Vesяlyхa NEW і дуэта баяністаў PRO-BAYAN
Захапляльным і ўражальным абяцае быць выступленне двух калектываў Магілёўскай абласной філармоніі — гасцей свята «Браслаўскія зарніцы». Ансамбль Vesяlyхa NEW — лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх фестываляў. У яго рэпертуары беларускія, рускія, украінскія народныя песні, а таксама творы сучасных кампазітараў. Асаблівай рысай калектыву з’яўляецца выкананне народных мелодый у сучаснай аранжыроўцы, а таксама цікавая харэаграфія.
Дуэт баяністаў PRO-BAYAN запатрабаваны ў Беларусі. Яго ўдзельнікі выкарыстоўваюць у сваіх нумарах тэатралізацыю, што робіць іх выступленні непаўторнымі і адметнымі. Віртуознасць ігры на народных інструментах, прафесіяналізм і высокае выканальніцкае майстэрства вылучае артыстаў з шэрагу іншых, таму яны карыстаюцца асаблівай папулярнасцю ў гледачоў. ■
Латышские напевы
Одними из первых приняли участие в «Браславских зарницах» коллективы из соседней Латвии. Творческая дружба продолжается и сегодня. В этом году страну-соседку представляют 3 коллектива. Танцевальный коллектив «Дзига» и капелла «Дзига» муниципального агентства «Резекненский центр культуры и туризма» регулярно получают награды и почетные места на многих творческих конкурсах и входят в программу Латвийского праздника песен и танца. Фольклорный ансамбль «Лянок» Елгавского белорусского общества «Лянок» активно принимает участие в презентационных и образовательных мероприятих Елгавы, Елгавского края, Латвии и Европы. Вокальный ансамбль «Пралескі» Центра белорусской культуры Даугавпилсской городской думы уделяет внимание сохранению и популяризации народных, современных белорусских, латышских, латгальских и русских песен. ■
Беларускія мелодыі
З асаблівым хваляваннем браслаўчане чакаюць выступленні сваіх суайчыннікаў і землякоў. Сёлета ўдзел у «Браслаўскіх зарніцах» прымуць самыя любімыя беларускія калектывы. У Год малой радзімы так прыемна будзе пабачыць на галоўным свяце Браслаўшчыны яркія нумары ўзорнага харэаграфічнага калектыву«Такт», ансамбля барабаншчыц «Брава», народнага ансамбля песні і музыкі «На панадворку» Браслаўскага РЦК, народнага ансамбля народнай песні «Відзаўчанка» і танцкалектыву «Улыбка» Відзаўскага ДК, вакальна-харавога калектыву «Раніца» Браслаўскага ЦДіМ, народнага ансамбля беларускай песні «Сябрына» Ахрэмаўскага ЦНК. Павіншаваць браслаўчан са святам прыедзе і духавы аркестр Наваполацкага дзяржаўнага музычнага каледжа. ■