На чарговай сесіі Браслаўскага раённага Савета дэпутатаў народныя выбраннікі прынялі справаздачу раённай выканаўчай улады наконт яе бягучай работы, зацвердзілі раённы бюджэт на наступны год і ўнеслі шэраг паправак у раней прынятыя рашэнні.
Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Браслаўскага раёна ў 2019 годзе і прагноз на год 2020-ты агучыў старшыня райвыканкама Аляксандр Баданін. Ён усебакова прааналізаваў зробленае (дарэчы, па асноўных паказчыках у нас назіраецца станоўчая дынаміка), а таксама агучыў задачы на будучыню. «Мы павінны працаваць у рытме эфектыўнай эканомікі. Рэзервы ёсць: трэба больш шчыльна працаваць з існуючым чалавечым патэнцыялам і паралельна аптымізаваць затраты», — рэзюмаваў кіраўнік Браслаўшчыны. Прынялі дэпутаты і бюджэт раёна на 2020 год. Ён сфарміраваны з прафіцытам і, як і раней, мае ярка выражаную сацыяльную накіраванасць.
Акрамя гэтага, удзельнікі сесіі ўнеслі змяненні ў некаторыя раней прынятыя рашэнні. У асноўным змены тычацца планаў рэалізацыі дзяржаўных праграм у розных сферах і фінансаў.