«Сад прызыўніка» ў Браславе прырос новым дрэўцам

Отдых
У гэтым годзе ў раённым ваенным камісарыяце ўзнікла новая добрая традыцыя: кожны прызыў будучых салдат саджае яблыню на тэрыторыі ваенкамата. Плануецца, што такім чынам праз некалькі гадоў тут з’явіцца «Сад прызыўніка».

У панядзелак, 2 лістапада, ва ўрачыстай абстаноўцы браслаўскія хлопцы восеньскага прызыву 2020 года таксама атрымалі з рук ваеннага камісара Мікалая Скаўронскага павестку на службу ў войску. Ён пажадаў прызыўнікам мужнасці, спрыту і сяброўскай падтрымкі, быць сапраўднымі мужчынамі і сумленна служыць сваёй Радзіме. У гэты ж дзень будучыя вайскоўцы разам з афіцэрамі пасадзілі ў «Садзе прызыўніка» ўжо другую яблыню. ■

Вольга ПАТАПОВІЧ