На мінулым тыдні ў раёне прайшло вялікае прафарыентацыйнае мерапрыемства. Будучыя выпускнікі, іх бацькі і настаўнікі мелі магчымасць сустрэцца з прадстаўнікамі разнастайных навучальных устаноў аграрнага накірунку.
Сустрэча праходзіла ў актавай зале СШ № 2 у два этапы і сабрала вялікую колькасць слухачоў. Госці расказалі пра ўмовы паступлення і працэс навучання ў аграрным каледжы ў п. Лужасна, Віцебскай ветэрынарнай акадэміі, Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце. З прадстаўніком Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі сустрэча прайшла ў анлайн-рэжыме, што разнастаіла фармат мерапрыемства. Прысутныя таксама паглядзелі відэафільмы пра ўстановы адукацыі і змаглі задаць цікавячыя іх пытанні. ■