Тысячы жахлівых злачынстваў, учыненых у гады Вялікай Айчыннай вайны, навечна выбітыя ў камені і ў сэрцы беларускага народа. Народа-пераможцы, моцнага і велікадушнага, які, тым не менш, умее дараваць. Такія словы прагучалі з вуснаў Аляксандра Лукашэнкі падчас яго выступлення на памятным мерапрыемстве, прымеркаваным да 80-й гадавіны хатынскай трагедыі.
«Да гэтага часу мы стараліся не абцяжарваць пачуццём віны дзяцей і ўнукаў катаў, якія прыйшлі на нашу зямлю, каб канчаткова вырашыць пытанне з намі, са славянамі. Усходнімі славянамі. Мы раней не падкрэслівалі, што большасць краін Заходняй Еўропы ўсталі пад сцягі гітлераўскай Германіі і сусветны капітал аплаціў гэты паход. Яны супраць нас сёння санкцыі ўводзяць, развязалі эканамічную і інфармацыйную вайну, – сказаў беларускі лідар. – Але мы не забыліся, і спадчыннікам карнікаў таксама нагадаем, як у далёкім 41-м беларуская зямля ператварылася ў адзін вялікі лагер смерці».
Прэзідэнт адзначыў, што, на жаль, мы ўжо і бачым на прыкладзе суседніх краін, дзе на руінах памяці пра савецкую спадчыну і Вялікую Перамогу, на абломках разбураных помнікаў воінам-пераможцам падняў галаву сучасны неанацызм. Таму мы абавязаны і зробім усё, каб захаваць у гісторыі подзвіг пакалення савецкіх людзей, якія з гонарам прайшлі свой урок мужнасці і гераізму. Каб Хатынь стала месцам сілы беларускага народа. Гэта наш з вамі абавязак.
«У Год міру і стварэння мы, беларусы, гаворым выразна і гучна: няма ніякіх апраўданняў палітыцы генацыду, няма нічога важнейшага за жыццё чалавечае.
Яшчэ раз хачу паўтарыць: прыходзьце сюды часцей, прыводзьце з сабой дзяцей – сваіх, суседзяў, іншых. Калі забудзем дарогу ў Хатынь – усё паўторыцца. Нам трэба гэтага пазбегнуць. Жыццё даражэйшае за ўсё», – рэзюмаваў Прэзідэнт. ■
Паводле матэрыялаў БелТА