У Браславе арганізавалі выстаўку дзіцячых работ, прысвечаных Вялікадню

Отдых

У Браслаўскім ЦДіМ падрыхтавалі выстаўку дзіцячых работ, прысвечаных Вялікадню. Яна разгорнута ў рамках раённага этапа абласнога конкурсу мастацкай творчасці «Велікодная мазаіка», які праводзіцца ў рамках пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Праваслаўнай Царквой. Фінал яго праводзіцца маштабна: летась колькасць удзельнікаў перавысіла 400, а работ – больш за 360.

Як адзначылі ва ўстанове, усе работы дзяцей вызначаюцца індывідуальнымі задумкамі і творчым падыходам. Здзіўляе і падбор, і спалучэнне разнастайных матэрыялаў. У экспазіцыі – малюнкі і аб’ёмныя кампазіцыі, якія адлюстроўваюць традыцыйныя атрыбуты і звычаі святкавання Вялікадня. Усяго больш за 60 работ, аднак у Віцебск адправяцца толькі 10 з іх. Лёгка падлічыць, што конкурс складае 6 да 1. Прэтэндэнтаў вызначаць у бліжэйшы час. ■

Алена НАБЕЕВА