Аляксандр Лукашэнка паабяцаў зрабіць усё для захавання вёскі, без якой не будзе і дзяржавы. Пра гэта ён заявіў на Каляды, наведваючы храм Святога прарока Іаана Прадцечы пад Мінскам.
«Яшчэ ў гэтым сельскім храме хачу сказаць два словы пра вёску. Вы бачыце, што ў гэтыя няпростыя часы мы робім нямала для таго, каб захаваць сяло», – сказаў Прэзідэнт.
Ён падкрэсліў, што ў дзяржаў, якія разбурылі вёску, няма будучыні. «Страцім вёску – страцім дзяржаву. Яе проста не будзе. Таму я вам абяцаю, што як чалавек, які вырас у вёсцы, ведаючы жыццё сельскага чалавека, складанасці і цяжкасці, я зраблю ўсё, каб захаваць нашу вёску. Каб вёска – яна сёння ёсць карміцелька нашых людзей, падмурак нашай дзяржавы – была моцнай, магутнай і квітнеючай», – запэўніў Аляксандр Лукашэнка.
«Гэта не значыць, што мы забудзем гарады – гэта прамысловасць. Без яе не можа таксама развівацца тая ж вёска. Мы будзем рабіць усё, каб развіваць нашу эканоміку. У нас ёсць для гэтага ўсё, нягледзячы на складаны час», – падкрэсліў беларускі лідар. ■
Паводле матэрыялаў БелТА