Лукашэнка падпісаў указ аб узнагароджанні 9 раёнаў Беларусі «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны»

Новости
Вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны» ўзнагароджаны 9 населеных пунктаў Беларусі. Адпаведны Указ № 44 падпісаў 2 лютага кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Населеныя пункты, узнагароджаныя вымпелам, з’яўляюцца дастойным прыкладам баявога і працоўнага подзвігу, усенароднага супраціўлення, праяўленых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны гарады Баранавічы, Дзяржынск, Дзятлава, Калінкавічы, Любань, Асіповічы, Чавусы, гарадскія пасёлкі Асвея і Обаль.

Яны ўдастоены ўзнагароды ў сувязі са святкаваннем 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама ў мэтах увекавечання подзвігу воінаў Чырвонай Арміі, рабочых, партызан і падпольшчыкаў, здзейсненага імі пры абароне і вызваленні беларускіх гарадоў і іншых населеных пунктаў.

Да гэтага часу ў Беларусі былі ўзнагароджаны вымпеламі «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны» 27 населеных пунктаў. Гэты знак адрознення быў заснаваны 6 кастрычніка 2004 года ўказам Прэзідэнта да 60-годдзя вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Паводле матэрыялаў БелТА