Прэзідэнт у першую чаргу запатрабаваў звярнуць увагу на якасць праграм навучання

Новости
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў стварыць рабочую групу для праверкі сістэмы адукацыі па аналогіі з тым, як гэта было нядаўна з сістэмай аховы здароўя.

«Нам трэба, Андрэй Іванавіч (міністр адукацыі Андрэй Іванец – заўвага БелТА), групу, як у ахове здароўя, стварыць і праверыць ВНУ. Трэба іх узварухнуць. Закасцянелі да неймавернасці!» – сказаў кіраўнік дзяржавы. У першую чаргу Прэзідэнт запатрабаваў звярнуць увагу на змест і якасць праграм навучання і разгледзець магчымасць скарачэння часу падрыхтоўкі па асобных спецыяльнасцях: «Нам трэба дакладна паглядзець у ходзе працы гэтай рабочай групы, якія будуць праграмы і пад гэтыя праграмы – адпаведную адукацыю. Можа, не пяць гадоў недзе, не чатыры гады, а тры і чатыры гады».

«Да 1 верасня мы павінны дакладна вызначыцца, што будзем рабіць. І калі трэба (а хутчэй за ўсё, трэба будзе), сустрэнемся ў канцы жніўня пасля работы той камісіі, якая будзе створана і праверыць усе ВНУ, паглядзіць, як і ў ахове здароўя. Мы падвядзём вынікі і зробім высновы, з кім далей будзем працаваць», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Як вядома, у 2023 годзе ў Беларусі прайшла праверка сістэмы аховы здароўя, якую праводзіла міжведамасная рабочая група, створаная па распараджэнні Прэзідэнта. У склад групы былі ўключаны не чыноўнікі, а спецыялісты, якія валодаюць неабходнай кваліфікацыяй і дастатковым практычным вопытам. Яны правялі маніторынг устаноў аховы здароўя рознага ўзроўню з розных рэгіёнаў і куткоў краіны, прадставілі кіраўніку дзяржавы вынікі работы з акцэнтам на выяўленыя недахопы і шляхі іх вырашэння. ■

Па матэрыялах БелТА