Лукашэнка пра мір ва Украіне: «Сёння ёсць усё, каб сесці і дамаўляцца»

Новости

Сёння ёсць усё для перагавораў пра мір ва Украіне. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным у Маскве.

«Я абсалютна падтрымліваю пазіцыю цяперашняга расійскага кіраўніцтва і вашу пазіцыю па мірным працэсе ў гэтым канфлікце. Абсалютна падтрымліваю: сёння ёсць усё для таго, каб сесці і дамаўляцца, – упэўнены Аляксандр Лукашэнка. – Не хочуць – зразумела, чаму не хочуць. Калі за акіянам захочуць размаўляць пра мір, то і ва Украіне гэты голас пачуюць».

«Таму ўкраінцы, асабліва насельніцтва, павінны ведаць, што гэта ад нас не залежыць. Мяч, груба кажучы, на баку», – дадаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, як пачыналіся мірныя перагаворы: тры раўнды прайшлі ў Беларусі, а чацвёрты – у Стамбуле. Абедзве краіны прыйшлі да пэўных дамоўленасцей, склалі праект падагульняючага дакумента, але перагаворы былі сарваны. ■

Паводле матэрыялаў БелТА.