Зрабілі рамонт, закупілі інвентар. Сельгаспрадпрыемствы адрэагавалі на крытычную заўвагу ў раённай газеце

Новости
Рэдакцыя атрымала адказ на крытычную публікацыю «Праспалі: палявыя работы пачаліся, а сталовыя былі зачынены», размешчаную ў № 33 ад 3 мая 2024 г.

У ёй ішла гаворка пра тое, што два сельгаспрадпрыемствы не падрыхтавалі сталовыя да пачатку палявых работ і механізатары ААТ «Слабодка-агра» і «Агравідзы» некалькі тыдняў не мелі магчымасці паўнавартасна паабедаць. У такую сітуацыю яны трапілі з-за кіраўнікоў, якія зацягнулі з падрыхтоўкай сталовых да новага сезона.

Дырэктар ААТ «Слабодка-агра» Іван Машлякевіч паведаміў, што недахопы, указаныя галоўным санітарным урачом раёна Вольгай Рудаковай, выпраўлены. Напрыклад, у сталовай з’явіліся новыя дошкі для нарэзкі прадуктаў, нажы, закуплены і тэрмасы для дастаўкі гарачай ежы на палі. Таксама ў памяшканні сталовай зроблены касметычны рамонт. ■