Віктар Юрэнка – слаўны кіраўнік і партызан
Працягваем вас знаёміць з біяграфіяй асоб, якія ўвекавечаны ў назвах вуліц Браслава. Гэтым разам расказваем пра постаць Віктара Юрэнкі. Невялікія біяграфічныя звесткі сабраны супрацоўнікамі Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў і апублікаваны ў буклеце «Імёны герояў у назвах браслаўскіх вуліц», выпушчаным спецыяльна да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Віктар Лазаравіч Юрэнка нарадзіўся ў 1922 годзе ў в. Альбрэхтова Расонскага раёна. У маі 1942 года ён уступіў у партызанскі атрад. Вёў актыўную падпольную работу на Расоншчыне. У Браслаўскім раёне В. Юрэнка стварыў падпольны райкам ЛКСМБ і 13 падпольных камсамольскіх арганізацый. Сам з’яўляўся сакратаром падпольнага Браслаўскага райкама ЛКСМБ, намеснікам камісара партызанскага атрада імя А. Я. Пархоменкі партызанскай брыгады імя Г. К. Жукава.
Загінуў Віктар Юрэнка 27 сакавіка 1944 года ў баі з паліцыяй ля в. Рожава. Пахаваны ў брацкай магіле ў в. Замошша. ■