Прэзідэнт пацвердзіў магчымасць пашырэння льготнага крэдытавання на набыццё айчынных тавараў

Деньги

У плане падтрымкі ў вырашэнні жыллёвага пытання беларускі лідар адзначыў, што ў краіне вызначаны прыярытэты. Гэта ваенныя, якія згодна з законам не могуць займацца камерцыяй і фактычна аддаюць сваё жыццё служэнню Радзіме. «Мы ім павінны забяспечыць тыл», – сказаў Прэзідэнт. Яшчэ адна катэгорыя – шматдзетныя сем’і, якім дзяржава таксама дапамагае ў прыярытэтным парадку. Разам з гэтым Аляксандр Лукашэнка лічыць важным рабіць акцэнт на жыллёвым будаўніцтве там, дзе развіваюцца і ствараюцца новыя вытворчыя магутнасці.

Прэзідэнт пацвердзіў магчымасць пашырэння льготнага крэдытавання на набыццё айчынных тавараў (цяпер дзеючая сістэма дае магчымасць купіць іх на суму да Br12 тыс. пад 4 % гадавых на 3 гады). «Мы будзем прадаўжаць гэту практыку, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Думаю, да канца года мы паглядзім і павялічым гэтыя субсідыі, крэдыты для таго, каб вы куплялі тое, што вырабляецца беларускае». Больш за тое, плануецца пашырыць колькасць прадпрыемстваў, прадукцыю якіх можна набыць па такіх крэдытах, – са 120 да 140 — 150. Не выключана, што крыху знізіцца і працэнтная стаўка.

Ураду даручана ўнесці на разгляд кіраўніка дзяржавы адпаведныя прапановы. ■

Паводле матэрыялаў БелТА.