Лукашэнка: «Эканоміка Беларусі працуе нядрэнна, хоць ёсць i фактары, якія насцярожваюць»

Новости
Эканоміка Беларусі ў бягучым годзе ў цэлым працуе нядрэнна, хоць ёсць і некаторыя фактары, якія насцярожваюць. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы з дакладам прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанку.

«Як мне дакладваюць, эканоміка ў гэтым годзе пакуль складваецца. Хоць ёсць пэўныя, як заўсёды, фактары, якія насцярожваюць. Хацелася б, каб мы звярнулі перш за ўсё на гэта ўвагу. Але самае галоўнае, я заўважыў у сродках масавай інфармацыі рознага ўзроўню тое, што ў нас адмоўнае сальда. Хоць невялікае, але складваецца адмоўнае сальда (у знешнім гандлі – заўвага БелТА). Я так разумею, што Мінэканомікі і ва ўрадзе павінны былі на гэта звярнуць увагу і прааналізаваць, у чым тут сітуацыя», – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама пацікавіўся сітуацыяй з плацяжамі на самым высокім узроўні. Яшчэ адна тэма даклада з галіны фінансаў – як выконваюцца даўгавыя абавязацельствы. Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, як ідзе рэалізацыя планаў па забеспячэнні сэрвіснага абслугоўвання беларускай тэхнікі за мяжой.

«Мяне арыентуюць на тое, што ў нас з будаўніцтвам жылля ёсць пэўныя недахопы. Ну і шэраг іншых недахопаў, на якія мы павінны звярнуць увагу», – абазначыў яшчэ адно кола пытанняў беларускі лідар.

Асобна спыніўся Прэзідэнт на сітуацыі ў сельскай гаспадарцы. ■

Паводле матэрыялаў БелТА.