Кіраўнік Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні сустрэўся з калектывам нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры»

Новости
У Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры» прайшла сустрэча працоўнага калектыву з дырэктарам Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзем Балбатоўскім.

Спікер расказаў браслаўчанам пра работу і развіццё санаторна-курортнай сферы рэспублікі. У прыватнасці, ён падкрэсліў, што ў Беларусі функцыяніруе больш за 360 аб’ектаў, якія маюць статус аздараўленчых і санаторна-курортных, а гэта больш за 60 тыс. месц. Штогод іх паслугамі карыстаюцца каля 1,5 мільёна чалавек і адзначаецца дынаміка росту попыту на гэты від паслуг, таму што грамадства ўсё больш клапоціцца пра сваё здароўе.

На сустрэчы таксама былі абмеркаваны перспектывы развіцця санаторна-курортнага лячэння ў рэспубліцы ў цэлым і ў Браслаўскім раёне ў прыватнасці. Генадзь Балбатоўскі падкрэсліў, што наш рэгіён мае выдатныя магчымасці для развіцця санаторна-курортнага кірунку.

Напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі не маглі не абмеркаваць і тэму гераічнага мінула краіны, важнасць захавання памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, пытанні выхавання патрыётаў краіны. ■

Елена НАБЕЕВА.