Патрыятычны фестываль «На прывале» арганізавалі ў Браслаўскай СШ № 1 імя А. М. Жданава

Да 80-годдзя вызвалення Беларуси
«На прывале». Патрыятычны фестываль пад такой назвай арганізавалі на базе Браслаўскай сярэдняй школы № 1 імя А.М. Жданава. Ён быў прымеркаваны да Дня памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.

На мерапрыемства запрасілі дзяцей як са свайго летняга аздараўленчага лагера, так і з іншых. З удзелам і дапамогай педагогаў і воінаў-інтэрнацыяналістаў школьнікі абмеркавалі аспекты патрыятызму, узгадалі гістарычныя падзеі, звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной і вайной у Афганістане, напісалі лісты ветэрану Івану Кожару, вырабілі і аформілі пажаданнямі папяровыя фігуркі белых галубоў – сімвалу міру.

Цікавасці і адначасова сур’ёзнасці фестывалю надаваў удзел у ім ветэранаў-афганцаў. Яны падзяліліся з дзецьмі сваімі ўспамінамі, правялі віктарыну на гістарычную тэму і нават падрыхтавалі сюрпрыз – разгарнулі сапраўдны дэсантны парашут.

Дзеці з цікавасцю слухалі ўспаміны ветэранаўафганцаў


Словам, у гэты дзень было ўсё: цікавыя сустрэчы і карысныя ініцыятывы, яркія конкурсы і кранальныя песні, сяброўства і канкурэнцыя, адпачынак і навучанне. А завяршылася мерапрыемства агульным пікніком на свежым паветры. ■

Тэкст і фота Вячаслава КАЛАДЫНСКАГА.