Мы пабудавалі мірную будучыню, і мы абавязаны яе зберагчы. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 чэрвеня, напярэдадні Дня Незалежнасці і 80-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, на цырымоніі ўзнагароджання выпускнікоў і выкладчыкаў устаноў вышэйшай адукацыі.
Кіраўнік дзяржавы выказаў удзячнасць выкладчыкам: «Дзякуй вам за працу. Найвялікшая праца. Перш чым увайсці ў аўдыторыю і ўзначаліць навучальны працэс, вы прайшлі каласальны, велізарны шлях. Вы шмат вучыліся, працавалі і прадаўжаеце ўдасканальваць свае кампетэнцыі».
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на важнасць таго, што цырымонія ўзнагароджання праходзіць напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята – Дня Незалежнасці, а таксама 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
«Сённяшняя цырымонія ўшаноўвання лепшых выпускнікоў і лепшых выкладчыкаў і ёсць наша з вамі даніна памяці пакаленню пераможцаў, – упэўнены кіраўнік дзяржавы. – Кожны поспех – гэта ўдзячнасць героям, якія змагаліся і паміралі за мірную будучыню. Мы яе пабудавалі, і мы абавязаны зберагчы гэту будучыню. Мы абавязкова яе зберажом». ■
Паводле матэрыялаў БелТА.