Браслаўчан запрашаюць разам адсвяткаваць Купалле

Отдых
У суботу, 6 ліпеня, на пляжы возера Бярэжжа пройдзе свята Купалле. Пачатак мерапрыемства ў 20.00.

У праграме – гульні, танцы, майстаркласы па пляценні вянкоў, дэгустацыя купальскіх бліноў, выступленні народнага тэатра гульні «Лёлі», ансамбля народнай песні «На панадворку», кавер-бэнда «Таямніца», культработнікаў з Друі і Іказні. ■

Арганізатары.