Лукашэнка: «Глыбока перакананы, што ў XXI стагоддзі неабходна выбудоўваць сапраўдную глабальную бяспеку»

Новости
ПРА БЯСПЕКУ МІЖНАРОДНУЮ І ХАРЧОВУЮ, ПРА ЭКАНОМІКУ

«Глыбока перакананы, што ў XXI стагоддзі неабходна выбудоўваць сапраўдную і непадробленую глабальную бяспеку. Пры гэтым ініцыятыву павінны ўзяць на сябе краіны Глабальнай большасці, паколькі эгаістычны Захад на такое аказаўся няздольны. Там сёння няма лідараў, здольных прымаць адказныя рашэнні самастойна», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы пра харчовую бяспеку, Прэзідэнт заўважыў, што выклікі ў гэтай галіне зыходзяць не толькі ад традыцыйных фактараў, такіх як змяненне клімату і прыродныя катаклізмы, але і штучных бар’ераў, у тым ліку незаконных санкцый адносна мінеральных угнаенняў, тэхнікі, сродкаў аховы раслін, маршрутаў паставак. Як вынік, людзі ў краінах, якія сталі на шлях развіцця, у тым ліку бяднейшыя дзяржавы Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, вымушаны галадаць.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што ўжо цяпер у партнёраў па ШАС ёсць узаемавыгадныя праекты ў энергетыцы, транспарце і лагістыцы, фінансах і прамысловай кааперацыі. ■

Паводле матэрыялаў БелТА.