Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў пра ліквідацыю напружанасці на граніцы з Украінай пасля значнай эскалацыі абстаноўкі некаторы час таму, на што беларускі бок вымушаны быў рэагаваць. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе ў Лунінецкім раёне па пытаннях забеспячэння ваеннай бяспекі краіны на паўднёвым аперацыйным напрамку.
«Мне Камітэт дзяржбяспекі дакладваў і ваенная разведка пра тое, што пасля нашай пэўнай работы ўкраінцы свае ўзброеныя сілы і дадатковыя войскі, якія яны перакінулі да нашай граніцы (гэта было нямала тысяч чалавек), ад граніцы адвялі і наогул вывелі з зоны беларуска-ўкраінскай граніцы. Гэта значыць, тыя войскі, якія ўзмацнялі іх дзеянні, з граніцы выйшлі, – заявіў кіраўнік дзяржавы. – Калі гэта так… А гэта дакладна так. Таму што ў хлопцаў пытаўся і гэтага палка (Прэзідэнт у Лунінецкім раёне наведаў месца дыслакацыі 56-га зенітнага ракетнага палка). Не толькі міністр абароны, але і яны гавораць пра тое, што цяпер у нас ускладненняў ніякіх няма з украінцамі. І я спадзяюся, што і не будзе», – дадаў Аляксандр Лукашэнка.
«Я вымушаны быў, наколькі гэта магчыма, супакоіць насельніцтва, што ніякай вайны не будзе, мы не дапусцім эскалацыі на нашай граніцы. Урэшце, гэта наша справа – людзей у пагонах – зрабіць так, каб было спакойна і нашы людзі маглі працаваць і займацца ўборкай ураджаю сёння (ураджай нядрэнны), – звярнуў увагу ён. – Гэта значыць, была сур’ёзная трывога нашага насельніцтва. У сувязі з гэтым было прынята рашэнне пра вывад асобных падраздзяленняў нашых на граніцу. І сіл спецыяльных аперацый. Былі дадаткова мабілізаваны і пераведзены на ўзмоцненую ахову граніцы нашы пагранічнікі. Хоць яны, гаротнікі, і так цяпер сур’ёзна перагружаны. Тым не менш краіну трэба абараняць – па апошнім метры зямлі толькі пагранічнік ходзіць, таму была ўзмоцнена ахова дзяржаўнай граніцы з боку пагранічных войскаў».
Дээскалацыя напружанасці, якая адбылася ў выніку, сведчыць: абяцанні кіраўніка дзяржавы пра тое, што ваенныя людзі забяспечаць мір і бяспеку, былі выкананы. «Як я гаварыў, я паабяцаў людзям, што з сітуацыяй мы справімся», – рэзюмаваў беларускі лідар.
Паводле матэрыялаў БелТА.