Цялятніца з СВК «Маяк Браслаўскі» Вольга Магрын адзначана медалём «120 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі»

Новости
Прафсаюз дапамагае работнікам дабівацца дадатковых ільгот і гарантый, сочыць за ўмовамі побыту, садзейнічае ў аздараўленні і адпачынку, разнапланава стымулюе, каб праца была ў радасць і чалавек сам імкнуўся ды пастаяннага прагрэсу, вытворчых перамог.

Самыя стараныя і адданыя сваёй справе члены прафсаюза маюць у сваёй капілцы не толькі граматы і падзякі, а нават медалі, як, напрыклад, Вольга Магрын – сялятніца з СВК «Маяк Браслаўскі». На днях старшыня абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў АПК Таццяна Дзіканава ўручыла браслаўчанцы медаль «120 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі».