Традыцыйны восеньскі сельскагаспадарчы кірмаш сёлета адбудзецца ў Браславе ў суботу, 28 верасня. Мерапрыемства пройдзе ў Леснічоўцы з 8 да 13 гадзін.
Як заўсёды, на пляцоўках кірмашу будзе разгорнуты продаж сезоннай сельскагаспадарчай прадукцыі (зерня, гародніны, садавіны і г. д.), наладжана дэгустацыя і платныя транспартныя паслугі па дастаўцы.
На перыяд правядзення кірмашу плануецца абмежаванне руху аўтатранспарту: у Леснічоўцы ён будзе забаронены з 6 до 14 гадзін. Парадак руху гарадскіх аўтобусаў не зменіцца: будзе курсіраваць аўтобус па маршруце № 4.
Арганізатары.