Лукашэнка пра беларускае пладаводства: «Санкцыі – гэта час магчымасцей»

Год качества

Беларусь павінна забяспечваць сябе пладамі ўласнай вытворчасці, перш за ўсё яблыкамі. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, наведваючы фермерскую гаспадарку пад Маладзечнам, якая спецыялізуецца на пладаводстве.

«Нам трэба, каб перасталі кланяцца імпартнаму яблыку. Каб быў свой яблык. Каб былі забяспечаны. У нас вялікая патрэбнасць у яблыках. Але для гэтага патрэбны сховішчы. Трэба сваё», – сказаў Прэзідэнт.

Міністру антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксею Багданаву Прэзідэнт даў даручэнне: «Трэба дапамагаць. І дакладна ведаць, колькі нам трэба на краіну, колькі рынак можа спажыць». Задача не толькі забяспечыць патрэбнасці краіны, але і пастаўляць на экспарт. Аляксандр Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць актыўна падтрымліваць развіццё пладаводства ў краіне, і ў тым ліку выдзяляць гэтай фермерскай гаспадарцы дадатковыя сельгасугоддзі. «Хоць на 1 000 га забяспечым», – сказаў ён.

«Санкцыі – гэта час магчымасцей», – нагадаў беларускі лідар. Аляксандр Лукашэнка заявіў пра неабходнасць выпрацаваць у пладаводстве пэўную праграму пад патрэбы і магчымасці вытворцаў: «Давайце пэўную праграму. Вось ён хоча 300 га дабавіць. Можа, больш. Збяром гэтых людзей, спытаем, што ім трэба, і закрыем пытанне». Дарэчы, у фермерскай гаспадарцы пад Маладзечнам ужо асвойваюць і вырошчванне груш. Вялікіх прамысловых садоў груш у краіне пакуль няма. ■

 

Паводле матэрыялаў БелТА.