Традыцыйная цырымонія ўзнагароджання педагогаў Браслаўшчыны, што дасягнулі найбольшых поспехаў у справе навучання і выхавання падрастаючага пакалення, а таксама годна праявілі сябе ў грамадскім жыцці раёна, прайшла ў рамках святкавання Дня настаўніка.
У ліку лепшых сёлета – намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Браслаўскай сярэдняй школы № 2 імя З. Я. Кожар, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Людміла Струкава. Яна адзначана граматай Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, якую атрымала з рук намесніка старшыні райвыканкама Вольгі Вялічка. Віншуем! ■