Лукашэнка падпісаў Указ, якім удасканальваецца работа створанай пры Генеральнай пракуратуры камісіі

Новости
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 17 кастрычніка падпісаў Указ нумар 397, якім удасканальваецца работа створанай пры Генеральнай пракуратуры камісіі па разглядзе зваротаў грамадзян Рэспублікі Беларусь па пытаннях учынення імі правапарушэнняў.

Дзейнасць камісіі цяпер будзе мець пастаянны характар (раней тэрмін яе работы абмяжоўваўся 31 снежня 2024 года). Пры гэтым камісія надзяляецца правам разглядаць звароты беларускіх грамадзян, якія знаходзяцца як за мяжой, так і на тэрыторыі краіны. Апошнія будуць разглядацца па даручэнні Прэзідэнта.

Па выніках разгляду зваротаў грамадзяне будуць інфармавацца не толькі пра наяўнасць або адсутнасць ў дачыненні да іх адміністрацыйнага працэсу, узбуджанай крымінальнай справы, але таксама і пра правядзенне ў дачыненні да іх адпаведнай праверкі, наяўнасці або адсутнасці падстаў для яе. ■

Па матэрыялах БелТА.