Лукашэнка: «Мы за мір, за мірныя перагаворы, за мірнае вырашэнне любых канфліктаў»

Новости
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Казані з Генеральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрышам заявіў пра падтрымку яго пазіцыі па Блізкім Усходзе.

У час сустрэчы кіраўнік дзяржавы перш за ўсё павіншаваў Генеральнага сакратара «з цудоўнай асаблівасцю». «Я назіраю ўжо не першага Генеральнага сакратара за сваё палітычнае жыццё. Але такую рашучасць я сустракаю ўпершыню», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«Вы – першы Генеральны сакратар, які адкрыта і сумленна, як чалавек, заявіў пра сваю пазіцыю па ключавых пытаннях міжнароднага парадку дня. Вы павінны ведаць, што ваша пазіцыя па Блізкім Усходзе не проста сугучная, абсалютна падтрымліваецца кіраўніцтвам Беларусі і мною ў тым ліку», – адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Вы павінны ведаць, што мы заўсёды будзем побач з вамі, што датычыцца (пытанняў. – Заўвага БелТА) міру і вайны. Мы за мір, за мірныя перагаворы, за мірнае вырашэнне любых канфліктаў», – падкрэсліў беларускі лідар.

У сваю чаргу, Антоніу Гутэрыш падзяліўся з кіраўніком беларускай дзяржавы, што напярэдадні яму давялося перажыць найбольш складаныя гадзіны жыцця ў якасці Генеральнага сакратара ААН. «Нашы калегі на Блізкім Усходзе папрасілі правесці тэрміновую нараду. Учора дрон трапіў у машыну, якая належала арганізацыі ААН, і забіў вадзіцеля. У офісе ААН у Ліване дрон трапіў настолькі блізка да будынка, што вылецела шкло», – расказаў ён.

Акрамя таго, сітуацыя ў Паўночнай Газе настолькі жахлівая, што ААН давялося прыпыніць праграму па вакцынацыі. Цяпер там працуе адзіная бальніца, і Антоніу Гутэрыш спадзяецца, што ААН зможа дабрацца да яе і даставіць вакцыну.

Ён таксама занепакоены сітуацыяй з місіяй ААН у Ліване, дзе знаходзяцца амаль 10 тыс. чалавек з больш як 40 краін. «І я адчуваю, што жыццё кожнага з гэтых людзей знаходзіцца ў маёй адказнасці. Вядома, усё можа здарыцца. Сітуацыя ў Ліване страшная. Сёння мы перажываем па-сапраўднаму складаны час. Таму мне часам даводзіцца праяўляць актыўнасць па абароне пэўных рэчаў. Я адчуваю пакуты людзей», – заявіў Антоніу Гутэрыш. ■

Паводле матэрыялаў БелТА.

Фота