Лукашэнка прызначыў Андрэя Рыбакова генеральным дырэктарам ААТ «Беларуськалій»

Новости
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на назначэнне Андрэя Рыбакова генеральным дырэктарам ААТ «Беларуськалій». Адпаведнае кадравае рашэнне кіраўнік дзяржавы прыняў 4 лістапада.

Да гэтага часу Андрэй Рыбакоў займаў пасаду старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі. На яго месца Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў назначэнне Ільі Ікана, які кіраваў ААТ «ПолацкШкловалакно».

Перш чым прыняць гэтыя кадравыя рашэнні, Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся ў кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрыя Крутога, у чым прычына гэтай ратацыі.

«»Беларуськалій» – найважнейшае наша прадпрыемства, і патрэбны чалавек з пэўным вопытам, – растлумачыў Дзмітрый Крутой. – Фактычна канцэрн «Белнафтахім» самае санкцыйнае міністэрства ў нашай краіне. Дзясяткі прадпрыемстваў канцэрна знаходзяцца пад санкцыямі, у яго ёсць вопыт».

Андрэй Рыбакоў нагадаў, што ўжо два гады па даручэнні кіраўніка дзяржавы курыруе «Беларуськалій». «Гэта сёння адзін з найважнейшых рэсурсаў краіны. За два гады шмат зроблена, але яшчэ трэба многае зрабіць», – адзначыў ён.

Гаворачы пра новага старшыню канцэрна «Белнафтахім», Прэзідэнт нагадаў, што Ілья Ікан ужо неяк працаваў у гэтай структуры. «Я разлічваю, што Андрэй дапаможа ўвайсці ў курс справы. Хоць я сумняваюся, што ты не ў курсе справы. Але хацелася б, каб у вас захаваліся дзелавыя, чалавечыя адносіны ў імя дзяржавы і ў нас «Белнафтахім» не праваліўся», – сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што «Белнафтахім» аказаўся пад санкцыямі нездарма: для заходніх кампаній беларускі канцэрн быў сур’ёзным канкурэнтам і яго паспрабавалі задушыць. Аднак дзякуючы кіраўніцтву і калектыву «Белнафтахім» захаваў работу нафтахімічнай галіны на належным узроўні. ■

Паводле матэрыялаў БелТА.