Кампанія па выбарах Прэзідэнта Рэспублики Беларусь набірае абароты

Выборы 2025
На мінулым тыдні, 6 лістапада, у Браслаўскім райвыканкаме адбылося першае пасяджэнне Браслаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

На пасяджэнні былі абраны старшыня, намеснік старшыні і сакратар камісіі, зацверджаны рэжым і графік яе работы, вырашаны шэраг арганізацыйных пытанняў.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ніна Пучынская павіншавала новы склад камісіі з выбраннем, пажадала плённай работы і ўручыла пасведчанні членам камісіі.

Нагадаем, раённая камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь знаходзіцца па адрасе: 211969, Віцебская вобласць, г. Браслаў, вул. Савецкая, д. 119А, кабінет 54, тэлефон (02153) 64-4-33. Рэжым работы: будні – з 10 да 19 гадзін (перапынак – з 14 да 15), субота – з 10 да 14 гадзін, 16 лістапада і 25 студзеня 2025 г. – з 10 да 19 гадзін (перапынак – з 14 да 15). ■