Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 лістапада падпісаў пісьмо ў адрас Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна пра гатоўнасць краіны падключыцца да БРІКС у якасці партнёра. Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў у час сустрэчы з паслом Расіі Барысам Грызловым перадаў дакумент расійскаму дыпламату.
«Афіцыйны адказ на пісьмовае запрашэнне з’яўляецца абавязковым элементам узгодненай дзяржавамі-членамі працэдуры атрымання партнёрсткага статусу. Менавіта з гэтага моманту краіна афіцыйна лічыцца партнёрам БРІКС», – растлумачылі ў прэсслужбе МЗС.
У сваім пасланні Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што з моманту ўтварэння БРІКС няўхільна ўмацоўвае шматбаковае ўзаемадзеянне, становячыся не проста сімвалам, а адным са стаўпоў шматпалярнасці. Свае надзеі на справядлівае светаўладкаванне з гэтым аб’яднаннем звязваюць ужо не толькі дзяржавы-члены, але і ўзрастаючая колькасць краін глабальнай большасці. Дух узаемнай павагі і роўнасці, прывабнасць яго мэт з няўмольнай логікай вядуць да пашырэння БРІКС.
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў расійскаму калегу за падтрымку і з асаблівым задавальненнем адзначыў, што ўдзел Беларусі ў БРІКС у якасці партнёра афармляецца менавіта ў перыяд расійскага старшынства.
Такім чынам, Беларусь пацвердзіла сваю адпаведнасць неабходным стандартам і крытэрыям і пагадзілася прытрымлівацца ў рэчышчы кіруючых прынцыпаў мадэлі краін – партнёраў БРІКС.
краіна таксама адпавядае ўсім патрэбным стандартам і крытэрыям, у прыватнасці, з’яўляецца дзяржавай з уплывам у рэгіёне і свеце, мае дыпламатычныя адносіны з усімі дзяржавамі БРІКС, не далучалася да санкцый у абход Савета Бяспекі ААН, падтрымлівае мір і бяспеку на міжнародным і рэгіянальным узроўнях, падтрымлівае ўстойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё.
Паводле матэрыялаў БелТА.