Старшыня ЦВК Беларусі выступіў на навучальным семінары-практыкуме для маладых дыпламатаў, студэнтаў і выкладчыкаў профільных устаноў вышэйшай адукацыі, які стартаваў у МЗС Беларусі.
Удзельнікі семінара падрабязна даведаліся пра гісторыю станаўлення і развіцця выбарчай сістэмы ў Беларусі, бягучую дзейнасць ЦВК, а таксама асноўныя этапы прэзідэнцкай выбарчай кампаніі.
Гаворачы пра міжнароднае супрацоўніцтва, Ігар Карпенка адзначыў: «ЦВК Беларусі ўзаемадзейнічае з цэнтральнымі выбарчымі органа— мі дзяржаў – удзельніц СНД, Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва, а таксама Сусветнай асацыяцыяй арганізатараў выбараў (A-WEB). Так, у рамках беларускага старшынства ў Кансультатыўным савеце кіраўнікоў выбарчых органаў дзяржаў – удзельніц СНД ЦВК Беларусі плануе арганізаваць сумесную работу з калегамі і экспертамі па вывучэнні сучасных методык навучання арганізатараў выбараў, прававой асвеце насельніцтва, а таксама выпрацоўцы міжнародных стандартаў назірання за выбарамі ў кантэксце праблематыкі забеспячэння электаральнага суверэнітэту.
Акрамя таго, старшыня ЦВК Беларусі падкрэсліў, што ацэнка якасці праведзенай работы па трансфармацыі выбарчага заканадаўства ў нашай краіне, праведзенай пасля рэспубліканскага рэферэндуму 2022 года, была дадзена Міжнародным інстытутам маніторынгу Міжпарламенцкай Асамблеі СНД. Згодна з заключэннем, беларускае выбарчае заканадаўства ў поўнай меры адпавядае міжнародным стандартам дэмакратычных выбараў. ■