Збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь завяршыўся

Выборы 2025
Збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь завяршыўся.

Па ўсёй краіне з 7 лістапада па 6 снежня праходзілі пікеты па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты: дзеючага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алега Гайдукевіча, старшыні Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандра Хіжняка, індывідуальнага прадпрымальніка Ганны Канапацкай, першага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Сяргея Сыранкова.

Ініцыятыўным групам неабходна было сабраць не менш як 100 тыс. подпісаў.

Цяпер падпісныя лісты прадстаўлены ў адпаведныя камісіі. У дзесяцідзённы тэрмін пройдзе праверка сапраўднасці подпісаў выбаршчыкаў у іх.

З 7 па 21 снежня ўключна асоба, вылучаная кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, павінна прадставіць у Цэнтральную камісію дакументы, неабходныя для рэгістрацыі кандыдата ў Прэзідэнты.

З 22 па 31 снежня 2024 года ўключна пройдзе рэгістрацыя кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь (пачынаецца за 35 дзён і заканчваецца за 25 дзён да выбараў).

З 1 да 25 студзеня 2025 г. пройдзе перадвыбарная агітацыя.

Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня 2025 года. ■